Дзелавітасць, здольнасць хутка схопліваць унутраную логіку, заканамернасць змены канкрэтных з'яў і ўменне найбольш паспяхова ажыццявіць пэўную справу. Як і іншыя сацыяльныя рысы асобы, дзелавітасць фармуецца на аснове асабістага вопыту і выхавання. Яе можа выпрацаваць у сабе кожны чалавек. На фармаванне дзелавітасці аказваюць уздзеянне псіхафізіялагічныя асаблівасці індывіда (тып нервовай сістэмы, тэмперамент), узровень культуры і самастойнасці, сістэма кантролю. Дзелавітасць - адна з асноўных рыс стылю работы індывіда (установы, кіраўнічага органа), якая вылучаецца канкрэтнасцю, аператыўнасцю, дакладнасцю ў выкананні намечаных планаў, сістэмнасцю, упарадкаванасцю, лагічнасцю ў планаванні і ажыццяўленні, уменнем даводзіць пачатую справу да канца. Антыподам дзелавітасці выступаюць «манілаўшчына», пустаслоўе, несабранасць, раскіданасць, бессістэмнасць у планах і іх рэалізацыі.

Паведаміць пра недакладнасьць