Забабоны (прымхі), беспадстаўная вера, якая ўспрымаецца як відавочная памылка. Часцей за ўсё да забабонаў адносяць праяўленні ранніх і родаплемянных рэлігій, што захаваліся па-за сучаснымі рэлігійнымі сістэмамі: вера ў ахоўную сілу фетышаў (талісманаў), чарадзейства, ведзьмаў, варажбу, прарочыя сны і да т.п. У рэлігійным ужытку забабонамі часам называюць усякую чужую веру - і старажытную, і сучасную: напрыклад, для праваслаўнага забабонамі з'яўляюцца не толькі ўсе нехрысцянскія рэлігіі, але і іншыя разнавіднасці хрысціянства.

Паведаміць пра недакладнасьць