Народнасць, супольнасць людзей, якая гістарычна складвалася з племянных саюзаў (добраахвотна ці ў выніку заваявання адных плямён другімі). Узнікненне народнасці звязана з працэсам узмацнення і пашырэння міжплемянных гаспадарчых і культурных кантактаў на аснове агульнай тэрыторыі і мовы. Першыя народнасці (старажытнаэгіпецкая, старажытнаэлінская і інш.) сфармаваліся ў перыяд разлажэння першабытнаабшчынных адносін і складвання рабаўладальніцкага грамадства. У Эўропе перыяд завяршэння фармавання французскай, польскай і іншых народнасцей супадае з перыядам станаўлення феадальных адносін. Фармаванне беларускай народнасці завяршылася ў 13-16 ст. Працэс складвання народнасцей садзейнічаў паяўленню ў іх адзінай мовы, самасвядомасці, а таксама ўмацавання дзяржаўнасці. Народнасць як форма супольнасці людзей папярэднічае больш высокай супольнасці - нацыі.

Паведаміць пра недакладнасьць