Першабытнаабшчынны лад, сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Пачаў складвацца больш як 1,5 мільёна гадоў назад і ў некаторых мясцінах захаваўся да нашага часу. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), познародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).

Паведаміць пра недакладнасьць