Развіццё, накіраваныя, заканамерныя змены ў прыродзе і грамадстве. У выніку развіцця ўзнікае якасна новы стан аб'екта. Адрозніваюць 2 асноўныя формы развіцця: эвалюцыйную, звязаную з паступовымі колькаснымі зменамі аб'екта, і рэвалюцыйную, якая характарызуецца імгненнымі, хуткімі якаснымі зменамі ў структуры аб'екта. Вылучаюць таксама ўзыходную лінію развіцця і сыходную. У сучаснай навуцы разглядаюцца спецыяльныя навуковыя тэорыі развіцця, дзе ў адрозненне ад класічнага прыродазнаўства, якое разглядае галоўным чынам абарачальныя працэсы, апісваюцца нелінейныя, скачкападобныя пераўтварэнні.

Паведаміць пра недакладнасьць