Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Рэўнасць, непрыязна-варожае пачуццё ў адносінах да поспехаў, набыткаў або папулярнасці іншай асобы. Паводле зместу рэўнасць не што іншае, як імкненне чалавека да таго, каб поспехі, заслугі, прыхільнасць іншых людзей непадзельна належалі толькі яму. Усякія праявы рэўнасці ў грамадскай дзейнасці людзей, у працы, навуцы, палітыцы, адносінах паміж людзьмі лічацца адмоўнымі пачуццямі, бо яны заснаваны на эгаізме, славалюбстве і зайздрасці да поспехаў іншых людзей. Асаблівы выпадак - рэўнасць у адносінах паміж поламі. Дабро гэта ці зло, тут можна спрачацца, але неабходна мець на ўвазе, што рэўнасць - спадарожніца кахання. Разам з адчуваннем радасці кахання звычайна прыходзіць і страх страціць яго. Цяжка знайсці закаханага, які б не зведаў пачуцця рэўнасці. Але яно выяўляецца ў розных людзей па-рознаму. Псіхолагі адрозніваюць два віды рэўнасці: «тыранічную» і «ад ушчамлёнасці». Першая ўласціва звычайна людзям эгаістычным, дэспатычным, самазадаволеным, не здольным на бескарыслівае каханне. Рэўнасць «ад ушчамлёнасці» ўласціва людзям з недаверлівым характарам, няўпэўненым у сваіх магчымасцях, схільным бачыць небяспеку там, дзе яе няма. Калі людзі вырашылі жыць разам, то гэта не значыць, што асабістае жыццё кожнага скончылася. Аднак для многіх маладых людзей рэўнасць - адзін з прыемных доказаў кахання. Яна нібыта танізуе каханне, уносіць у яго элемент здаровага хвалявання, падштурхоўвае чалавека да самаўдасканальвання. У жыцці кожны павінен кантраляваць свае ўчынкі, каб пачуццё рэўнасці не прымала крайніх формаў, не прыводзіла да ўзаемнай падазронасці і непавагі.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019