Рэформа (франц. réforme ад лац. reformo - пераўтвараю), структурнае пераўтварэнне ў грамадстве (у грамадскіх парадках, адносінах, установах, арганізацыях), якое ажыццяўляецца дзяржаўнай уладай у інтарэсах захавання асноў пэўнага ладу або ў інтарэсах змянення гэтых асноў. У першым выпадку рэформа выступае як «засцерагальная рэакцыя» пануючых класаў на пагрозу сацыяльнай рэвалюцыі; у другім - як асобая форма за прагрэсіўныя пераўтварэнні ў грамадстве. У любым выпадку рэформа - гэта сродак удасканалення розных сфер грамадскага жыцця. Глабальныя праблемы сучаснай цывілізацыі па сутнасці дыктуюць неабходнасць адмаўлення ад насільных формаў вырашэння вострых сацыяльных калізій, патрабуюць новых сродкаў для ажыццяўлення наспелых структурных пераўтварэнняў.

Паведаміць пра недакладнасьць