Традыцыя (ад лац. traditio - перадача), элементы сацыяльнай ці культурнай спадчыны, якія перадаюцца з пакалення да пакалення і захоўваюцца ў пэўных грамадствах і сацыяльных групах на працягу доўгага часу. У якасці традыцый выступаюць пэўныя грамадскія ўстанаўленні, нормы паводзін, каштоўнасці, ідэі, звычаі, абрады і г.д. Тыя або іншыя традыцыі дзейнічаюць у любым грамадстве і ва ўсіх галінах грамадскага жыцця.

Паведаміць пра недакладнасьць