Урбанізацыя (ад лац. urbanus - гарадскі), працэс павышэння ролі гарадоў у развіцці грамадства. Перадумовы ўрбанізацыі - рост у гарадах індустрыі, развіццё іх культурных і палітычных функцый, паглыбленне тэрытарыяльнага падзелу працы. Для ўрбанізацыі характэрны прыток у гарады сельскага насельніцтва і нарастальны маятнікавы рух насельніцтва з сельскага наваколля і бліжэйшых малых гарадоў у буйныя гарады (на працу, па культурна-бытавых патрэбах і інш.). У пачатку 19 ст. ў гарадах свету жыло 20,3 млн. чалавек (3% насельніцтва Зямлі), да 1900 - 224,4 млн. (13,6%), да 1950 - 729 млн. (28,8%), да 1990 - 2.261 млн. (41,3%). Найвышэйшая доля гарадскога насельніцтва (звесткі на 1990): у Вялікабрытаніі 89%, у ЗША 77,5, у Германіі 78,3%, у Расеі каля 74. Гарадское насельніцтва Беларусі складае 69% (на 01.01.1995).

Паведаміць пра недакладнасьць