Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

воўк, дзікая драпежная жывеліна сямейства сабачых.

агульная назва і назва самца:
воўк м. — агульн. (СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал.),
ваўчышча м. экспр. — усх.-маг. р. (Насовіч),
ваўкачэчына м. экспр. — Слон. (ЖНС),
бірук м. — Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч),
поўх м. — Клім. (Бялькевіч),
пустыня ж. — Краснап. (Бялькевіч);

малады воўк:
ваўчак м. — Іўеў. (СПЗБ),
ваўчук м. — Жытк. (ТС),
пестак м. — Глыб. (СПЗБ),
пестун м. — Брасл. (СПЗБ);

стары воўк:
ваўкач м. — Карэл. (Сцяшковіч);

воўк, які нападае на авечак:
аўчар, ваўчар м. — Ашм., Іўеў., Пух., Лун. (ЛАБНГ, СПЗБ),
аўчарнік (гаўчарнік) м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ),
аўчур (гаўчур) м. — Лях., Шчуч. (СПЗБ),
аўчатнік м. — мясц. (Станкевіч),
воўк авечы м. — Стол. (ТС);

воўк, які нападае на гусей:
гусятнік м. — Пол., Ушацк., Іўеў., Краснап. (ЛАБНГ),
гусячнік м. — Нясв. (ЛАБНГ);

воўк, які нападае на коней:
канюх м. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ),
конюх м. — Іўеў., Лун., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
канюр м. — Навагр., Бых., Лях., Калінк. (ЛАБНГ, СПЗБ),
канадаў м. — Клім. (ЛАБНГ),
канеўнік м. — Мёр. (ЖНС),
канетнік м. — Пол. (ЛАБНГ),
канятнік м. — Ушацк. (НЛ),
канарэз м. — Верхнядзв., Раг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Насовіч),
кабылятнік м. — Мсцісл. (Юрчанка),
конскі воўк м. — Карэл., Уздз., Кам. (ДАБМ, ЛАБНГ, СЦБ, Мат. мен.-мал.),
воўк-канюх м. — Пух. (ЛАБНГ);

воўк, які нападае на жарабят:
жарабятнік м. — Гл., Мсцісл. (Юрчанка, Янкоўскі).

самка:
ваўчыца ж. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
ваўчыха ж. — спарадычна паўдн.-зах д., віц.-маг. г. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз., Насовіч),
ваўчарка ж. — Лельч. (ЛАБНГ).

ваўчаня:
ваўчаня н. — паўдн.-зах. д. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
ваўчанятка н. памянш. — Лаг., Слон., Зэльв., Лях., Лоеў., Браг., Малар. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз.),
ваўчанё н. — сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Станкевіч),
ваўчанёнак м. памянш. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, Насовіч, Яўсееў),
ваўчук м. — Валож., Стол., Раг. (ЛАБНГ),
ваўчак м. — Гарадз. (ЛАБНГ, Сцяшковіч),
ваўчанюк м. — Воран., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ваўчанок м. — Лёзн., Тал., Раг., Ветк. (ЛАБНГ),
ваўчаняк м. — Раг. (СПЗБ),
ваўчонак м. — паўн. р., а таксама Чач., Жлоб., Рэч. (ЛАБНГ),
ваўчэнак м. — Бял. (Яўсееў),
ваўчат м. — Віц. (ЛАБНГ),
шчаня н. — Кам. (ЛАБНГ).

мноства ваўкоў:
ваўчэча ж. зборн. — Жытк. (ТС),
ваўкачэча ж. зборн. — Гл., Стол. (ТС, Янкоўскі),
ваўкаўня ж. зборн. — Жытк. (ТС).

Жывёльны свет   Жывёльны свет
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019