кажан (лятучая мыш), млекакормячая начная жывёліна з шырокімі перапончатымі крыламі.

кажан м. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Шатэрнік, Каспяровіч, Тарнацкі, Насовіч),
кожан м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА),
кіжан м. — Саліг. (АЛА),
каржан м. — сумежжа зах.-пал. г. і ўсх.-пал. р. (ЛАБНГ, АЛА, Шаталава),
коржан м. — Лун. (АЛА),
карзан м. — Рэч., Жытк. (ЛАБНГ, ЖС),
казан м. — Бабр. (ЛАБНГ),
казанец м. — Браг. (ЛАБНГ),
шкурат м. — Валож., Іўеў., Ганц., Гл. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Тарнацкі),
скурат м. — Гарадз., Навагр., Івян., Воран. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
скураток м. — Іўеў. (ЛАБНГ),
скурлат м. — Воран. (АЛА),
скурач м. — Свісл. (Шаталава),
раменнік м. — Івац., Кам., Калінк., Рэч. (ЛАБНГ, НС, Тарнацкі),
рамяніца ж. — Драг. (ЛАБНГ),
палатнянік м. — Саліг., Жытк. (ЛАБНГ, ТС, Нар. сл-сць),
магазанчык м. — Браг. (АЛА, Шаталава),
хулап м., кулап м. — Жлоб. (ЛАБНГ),
папаліка ж. — Кобр., Малар. (Тарнацкі),
начніца ж. — Віл., Калінк. (ЛАБНГ),
ночка ж. — Малар., Кобр. (ЛАБНГ, НЛ, Тарнацкі),
серпакрыжнік м. — Свісл. (Шаталава),
парх м. — Кобр. (Тарнацкі),
лятак м. — Лун. (Тарнацкі),
лынек м. — Пін. (Тарнацкі),
кажан-мыш м. — Пух. (АЛА),
лятучая (лятушчая, ляцячая, лятачая) мыш (мыша, мышына) — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Тарнацкі),
шкурацяная (шкурціная) мыш — Краснап., Лоеў. (ЛАБНГ, Мат. Гом., Бялькевіч),
пальная мыша — Брасл. (АЛА),
палатняная мыш — Лельч. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць