лось, буйная жвачная жывёліна сямейства аленевых з шырокімі лапатападобнымі рагамі ў самцоў.

лось м. — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.);

малады лось:
ласюк м. — Вілен. р. (СПЗБ),
спіцак м. — Саліг. (Н. сл-сць),
стрэлачнік м. — Івац. (ЖНС).

самка:
ласіха ж. — віц.-маг. г., Гарадз. р., паўдн. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ласіца ж. — асн. мас. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гарадз., Мат. Гом.),
ласка ж. — Ветк. (ЛАБНГ),
лоша ж. — Валож., Барыс., Стаўб., Чэрык., Івац., Ганц., Жытк., Маз., Стол., Хойн. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Гом.),
лашыца ж. — поўдзень паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ),
лашатка ж. — Лун. (ЛАБНГ),
ланя ж. — Бяроз. (ЛАБНГ).

ласяня:
ласяня н., ласянятка н. памянш.; ласянё н.; ласёнак м., ласянёнак м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. апыт.),
ласё н. — Хойн. (Мат. Гом.),
ласюк м., ласючок м. памянш. — Воран. (Мат. Гарадз.),
лашаня н. — Ганц. (СІТЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць