свіння, свойская і дзікая жывёліна, мяса і сала якой выкарыстоўваецца ў ежу.

агульная назва свойскай свінні:
свінні мн. — агульн. (Мат. апыт.),
свіння мн. зборн. — усх.-пал. р. (ТС);

агульная назва дзікай свінні:
дзікі мн. — цэнтр. з. (Мат. апыт.),
дзікія свінні (кабаны) — усх.-маг. р. (Мат. апыт.).

самка, свіння:
свіння ж., свінка ж. памянш. — агульн. (Насовіч, Бялькевіч, Мат. апыт.),
дзюшка ж. ласк. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
юська ж. ласк., юсенька, юсечка ж. памянш. — усх.-маг. р. (Мат. апыт., Насовіч);

свіння з парасятамі:
мацёра ж. — зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, СЦБ, ЖС, НС, Нар. сл-сць, З нар. сл.),
мацоха ж. — Ваўк. (Сцяшковіч),
парасянятніца ж. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Юрчанка);

кормніца ж. 'самка, якую гадуюць на забой' — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
цахаўка ж. экспр. 'надворная свіння' — Бял. (Яўсееў).

самец непакладны, кныр:
кныр м. — усх.-пал. р., цэнтр. з. (ДАБМ, АЛА, ЖС, Янкоўскі, Сцяшковіч),
кнырэц м. — Браг. (ДАБМ),
кнур м., кнурчык м. памянш. — зах. з., усх.-маг. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, НС, Бялькевіч, Насовіч, Шаталава, Мат. апыт.),
кнор м. — Гарадоц., Чэрв. (ДАБМ, СПЗБ),
кнораз м. — паўн.-усх. д., поўдзень Мен. р. (ДАБМ, ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, З нар. сл., Бялькевіч, Янкоўскі),
канораз м. — Мсцісл., Люб. (ДАБМ),
кнаразук м. — Уздз. (ДАБМ),
кнер м. — Пол. (ДАБМ),
кнераз м. — Гл. (ДАБМ),
кнюр м. — Воран., Маст. (СПЗБ),
кірноз м. — Паст., Глыб., Докш., Астр., Воран., Іўеў., Гарадз., Лун., Вілен. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, НС, Шаталава),
карзук м. — Гор. (ДАБМ),
карзюк м. — Гарадоц., Дубр., Гор. (АЛА, Мат. Маг.),
храк м., крак м., хляк м. — усх. з. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Шаталава),
храпач м. — Старадарож. (ДАБМ),
хухрак м. — Паст. (ДАБМ),
гук м., гучок м. памянш. — Малад., Воран., Навагр., Шчуч., Маст., Лях., Ельск., Віл. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, З нар. сл.),
кілун м. — паўн. р., усх.-маг. р., а таксама Стол., Лельч. (ДАБМ, ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, СЦБ, Шаталава),
кілаш м., кілач м. — Віц. р. (ДАБМ, АЛА),
парсюк м. — Беш. (ДАБМ),
паршук м. — Свісл. (ДАБМ),
парук м. — Шум. (ДАБМ),
шкапец м. — Докш. (ДАБМ),
кіпр м. — Гл. (ДАБМ),
кабан м. — Маг. р. (ДАБМ),
вапер м. — Гарадоц., Мсцісл. (ДАБМ, Мат. апыт.),
бораў м. — Віц., Дубр., Тал. (ДАБМ),
стаднік м. — Нараўл., Браг. (ДАБМ),
вытворнік м., утворнік м. — Віц., Леп., Лёзн. (ДАБМ),
племяннік м. — Віц. (ДАБМ);

самец з адным яйцом:
нутрэц м., нутрак м. — агульн. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Бялькевіч),
нутранец м. — Дзятл. (СПЗБ),
нуцер м. — Стол. (ТС),
прырэз м. — усх.-маг. р. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
падрэз м. — Мёр., Пол. (ЛАБНГ),
аднаяй м. — Пруж. (ЛАБНГ);

самец пакладаны:
парсюк м., парасюк м. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ),
паршук м. — гарадз.-бар. г. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, ЖС, З нар. сл., Сцяшковіч, Шаталава, Цыхун, Тарнацкі),
парашук м. — Лун. (ДАБМ),
пар м. — Ушацк. (ДАБМ),
парук м. — Паст., Шум. (ДАБМ),
вяпрук м., япрук м., вапрук м. — віц.-маг. г., поўдзень Мен. р., зах.-пал. г. (ДАБМ, ЛАБНГ, АЛА, ТС, Бялькевіч, Тарнацкі),
вапер м., вапронак м. памянш. — віц.-маг. г., Смален. р. (ДАБМ, АЛА, Мат. Маг., Дабравольскі, Юрчанка, Насовіч),
вепр м. — Лун. (ДАБМ),
вепер м. — Чэрв. (Шатэрнік),
вепрык м. — Берасц., Драг., Пін. (АЛА),
кабан м., кабанец м. памянш., кабанё н. памянш., кабанёнак м. памянш., кабанчык м. памянш., кабанок м. памянш. — паўдн.-усх. з., агульн. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Тарнацкі, Янкоўскі, Янкова, Яўсееў),
кабась м. — Астр. (Сцяшковіч),
кабусік м. памянш. — Бял., Петр., Лельч. (ЖС, Яўсееў),
бораў м. — паўн. р., Латгал. р. (ДАБМ, АЛА, СПЗБ, СЦБ),
крок м. — Валож. (СЦБ),
рашняк м. — Лельч. (ЖС, Мат. Гом.),
кормнік м. — агульн. (СЦБ, НЛ, З нар. сл., Мат. мен.-мал., Янкоўскі),
сальнік м. — Мёр., Краснап., Лельч. (ЖС, НС, Бялькевіч),
кастрат м. — Віц. (ДАБМ),
кішкун м. — Нараўл. (ДАБМ),
тучнік м. — Беластоц. р. (СПЗБ);

парсюк, кормлены да Каляд:
каляда м. — Малад. (СЦБ),
каляднік м. — Лельч. (З нар. сл.);

парсюк, кормлены да Дзядоў:
дзядовік м. — Віл. (СПЗБ);

парсюк, які яшчэ не на адкорме:
надворнік м. — усх. з. (ЖС, Юрчанка, Мат. апыт.);

невялікі парсюк (або свіння):
падсвінак м. — агульн. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, З нар. сл., Шаталава, Янкова, Янкоўскі),
подсвінак (поцвінак, подсвіннак) м. — усх.-маг. р., усх.-пал. р. (Мат. апыт., Мат. Гом.),
падсвінака ж. — Слуц. (ЖС),
падсвіняка ж. — Маз. (ЖС),
свіняка ж. — Кліч. (ЖС),
свіннёнак м. — усх.-маг. р. (Юрчанка, Яўсееў),
падпарасёнак м. — Ветк. (Мат. Гом.),
гадунец м. — Жытк. (ТС),
свінча ж., свінчо н., свінчага м. экспр. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, НС, Мат. Гом., Мат. апыт.),
свінчок м. — Гом. (Мат. Гом.),
мацюк м. — Брасл. (СПЗБ);

парсюк, які перазімаваў:
зімавік м. — Мсцісл. (Юрчанка).

самец дзікі:
дзік м. — пераважна цэнтр. з. (СПЗБ, ТС, Мат. апыт.),
дзікі кабан, дзікі парсюк, дзікі вапер — агульн. (СПЗБ, Мат. апыт.),
адзінец м., адзінюк м. — спарадычна ў розных месцах (Мат. апыт.),
мурашнік м. — Гом. (Мат. Гом.).

парася:
парася н., парасятка н. памянш.; парасё н., парасётка н. памянш.; парасёнак м., парасёначак м. памянш. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (АЛА, СПЗБ, Мат. мен.-мал., Бялькевіч, Мат. апыт.),
парасюк м. — Воран., Гарадз., Пін. (АЛА),
кабанчук м. — Стол. (ТС),
дзюдзік м. ласк., дзюлік м. ласк., дзюлёк м. ласк. — агульн. (З нар. сл., Мат. апыт.),
ёцка м. — Чэрв. (Шатэрнік),
юцька м. 'парася ва ўзросце трох-чатырох месяцаў' — Петр. (ЖС),
луцік м. 'добра дагледжанае парася' — Жытк., Петр. (ТС, З нар. сл.),
ячук м. 'укормленае парася' — Краснап. (Бялькевіч),
пацучок м. 'дагледжанае парася' — Лельч. (З нар. сл.);

малое парася:
цюнік (цунік) м. — Стол. (ТС, ЖС),
чухунец м. — Краснап. (Бялькевіч);

асянчук н. 'парася асенняга прыплоду' — Барыс., Слуц., Леп., Маз. (СЦБ, ЖС, Н. сл-сць, Мат. Гом.),
вяшняк м. 'парася веснавога прыплоду' — Шчуч., Уздз., Клецк. (СПЗБ, НЛ, СЦБ),
зімавік м. 'парася зімовага прыплоду' — Ашм. (СПЗБ);

парася ў дзікай свінні:
вепраня н. — Навагр. (Мат. Гарадз.),
дзічанё н. — Валож. (СЦБ).

Паведаміць пра недакладнасьць