бакас (вераценнік і розныя кулікі), балотная сярэдняй велічыні птушка з карычневата-бурым з вохрыстымі стракацінамі апярэннем і з доўгай дзюбай.

бакас м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, ПБ, ЭПБ),
бякас м. — Шум., Віц., Барыс., Чашн., Мсцісл., Івац., Саліг. (ЛАБНГ),
бэкас м. — Гарадз., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ),
бэкач м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ЛП),
басак м. — Ваўк. (СПЗБ),
пекур м. — усх.-пал. р. (ЛАБНГ, ЛП),
пекун м. — Лун., Люб., Пух., Жытк. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Шаталава),
пекач м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ЛП),
баранчык м., баран м. — паўдн.-усх. д. (ЛАБНГ, Янкова, Дабравольскі),
божы баранчык (баранец) — Іўеў., Стаўб., Лельч. (ЛАБНГ),
каза ж. — Мёр. (ЖНС),
козка ж. — Гом. (Мат. Гом),
казялёк м. — Вілен. р. (СПЗБ),
чэпік м. — Бял., Краснап. (ЛАБНГ, Бялькевіч),
свербалоў м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
дудок м. — Пол. (ЛАБНГ),
сейбіт м. — Чашн. (ЛАБНГ),
пецяльгуз м., целягуз м. — Малар. (ЛАБНГ),
даўганосік м. — Стол. (ЛП),
члонка ж. — Гарадз. (ЖНС).

вераценнік вялікі:
грыц м. — паўн. р. (Каспяровіч),
грыцук м. — паўдн. р. (ПБ, Станкевіч),
грыца м. — Петр. (ПБ),
грыцык м., грачык м. — Стол., Малар. (ЛП),
рута ж. — Леп. (ПБ, Станкевіч),
нецег ж. — Пін., Брасл. (Мат. Гом., ПБ),
басяк м. — Лельч. (ПБ).

аўдотка:
палявы кулік — Пін.,
кулік м. — Рэч.,
стрэпет м. — Маз. (ПБ).

ржанка:
сявец м., сіўка ж., кулік м. — мясц. (ПБ).

турухтан:
батальён м. — мясц. (ПБ).

траўнік:
краснаножка ж., бакас м. — мясц. (ПБ).

чарныш:
целягуз м., бакас м. — мясц. (ПБ).

розныя кулікі:
кулік м., кулік м. — паўдн. р., паўн.-зах. з. (СПЗБ, Мат. Гом., ЛП),
азярнік м. — Лід. (Сцяшковіч).

Паведаміць пра недакладнасьць