верабей, невялічкая птушка з карычнева-шараватым апярэннем, якая жыве паблізу чалавека.

верабей м., верабейчык м. памянш. — паўн.-усх. д., спарадычна ўсх. з. (ЛАБНГ, АЛА, Шатэрнік, Бялькевіч),
варобух м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, АЛА, ЛП),
верабяк м. — Шчуч. (З нар. сл.),
врубаль м. — Воран. (Мат. Гарадз.),
ерабей м. — Карэл. (НЛ),
арабей м. — Гарадз. р. (АЛА),
арабушак м. — Іван., Бяроз. (ЛАБНГ),
арабейка м. — Маз. (ЛП, ПБ),
арабеек м. — Лун. (Шаталава),
арабешак м. — Пін. (АЛА, НЛ, Шаталава),
рабушак м., рабушчык м. — Драг. (ЛАБНГ),
гарабей м. — Паням. р. (ЛАБНГ),
гарабух м. — Ганц., Малар. (ЛАБНГ),
гарабешак м. — Пін. (АЛА, НЛ, Шаталава),
гарабок м., гарабучык м. — Івац. (АЛА, Мат. апыт.),
швораб м. — Бяроз., Кобр., Драг. (ЛАБНГ, АЛА),
шварабок м. — Бяроз. (ЛАБНГ),
канаплянік м. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, ЖС, Мат. Гом., ЛП),
канаплюк м. — Акц., Рэч., Петр. (АЛА, Мат. Гом.),
канаплянка ж. — Стол., Лельч., Петр., Калінк., Маз. (Мат. Гом., ЛП),
прасянік м. — Стол., Лельч., Маз. (ЛАБНГ, ЛП),
прасянюк м. — Лельч. (ЛАБНГ),
сметнік м. — Пух., Івац. (ЛАБНГ),
смятнюк м. — Лельч. (НЛ),
смяцюх м. — Слон. (ЖНС),
сявец м. — Капыл. (ЛАБНГ),
сярак м. — Петр. (ЛАБНГ),
шарэйчык — Іўеў. (Сцяшковіч),
падпаветнічак м. — Лоеў. (Янкова),
падстрэшнік м. — Карэл. (Сцяшковіч),
жыд м., жыдок м., жыдзюк м. — паўдн.-усх. з. (ТС, Мат. Гом.);

палявы верабей:
юрчык м. — Маз. (ЛП),
мазурак м. — Стол. (ЛП).

Паведаміць пра недакладнасьць