індык, самая буйная свойская птушка атрада курыных, з вялікім разгалістым хвастом.

агульная назва:
індыкі (гіндыкі) мн. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ, Янкоўскі, Бялькевіч, Насовіч, Мат. апыт.),
андыкі (гандыкі) мн. — паўдн. р. (ЛАБНГ, ТС, Шаталава),
ендыкі (вендыкі) мн. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, Мат. апыт.),
юндыкі мн. — спарадычна ўсх. з. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
індзюкі мн. — спарадычна ўсх. з., Дзятл., Маст., Нясв., Кобр. (ЛАБНГ),
андзюкі (гандзюкі) мн. — спарадычна зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
індзюры мн. — Берасц. (ЛАБНГ).

самец:
індык (індык) м., андык (гандык) м., яндык (вяндык) м., юндык м., індзюк м., андзюк (гандзюк) м., індзюр м. — мясц. (Мат. апыт.).

самка:
індычка ж., андычка (гандычка) ж., яндычка (вяндычка) ж., юндычка ж., індзючка ж., індзюшка ж., індзюка ж. — мясц. (Мат. апыт.).

індычаня:
індычаня н., андычаня (гандычаня) н., індзючаня н. — паўдн.-зах. д.,
яндычаня н., андзючаня (гандзючаня) н. — зах.-пал. г.,
індычанё н., андычанё н., індзючанё н. — сярэд. бел. г.,
індычанёнак м., індзючонак м., індзюшонак м., індзюшанёнак м. — паўн.-усх. д. (СПЗБ, ЛП, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць