чайка, вадаплаўная птушка з белым у спалучэнні з чорным апярэннем і густым, шчыльным пер'ем.

чайка ж. — агульн. (СПЗБ, ЛП, Мат. апыт.),
чаіца ж. — усх.-маг. р. (Мат. апыт.),
марская варона — Гарадз., Ваўк. (СПЗБ),
мэва ж. — Ваўк. (СПЗБ);

крачка:
крач м. — Лоеў. (Янкова, ПБ),
крачок м. — Стол. (ЛГТ),
крачка ж. — мясц. (ПБ),
крынка ж. — паўдн. р. (ТС, Мат. Гом., Н. сл-сць, ПБ, ЭПБ),
кручок м. — мясц. (ПБ, ЭПБ),
рыбалка ж. — мясц. (ПБ, ЭПБ),
рыбачка ж. — мясц. (ПБ, ЭПБ),
рыбак м. — Жытк. (Н. сл-сць),
рыбітва ж. — Брасл. (СПЗБ);

вялікая чайка:
мартын м. — паўдн.-усх. з. (РБ),
рыбак наглы — Жытк. (РБ);

сівая чайка:
баба ж. — Жытк. (ТС),
бабка ж. — паўн. р. (ПБ),
клыгун м. — мясц. (ПБ),
мартын м. — Мсцісл. (ПБ).

Паведаміць пра недакладнасьць