акунь, драпежная рыба зеленавата-жоўтага колеру з цёмнымі папярочнымі палосамі, з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі і калючым спінным плаўніком, жыве ў рэках і азёрах.

акунь м., акуньчык м. памянш. — агульн. (Мат. Гарадз., З нар. сл., Мат. апыт.),
вакунь м. — Смал. (СЦБ),
вокунь м., акунёк м. памянш. — пераважна ўсх.-маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.),
акунец м. — паўдн. р. (ЛП, ТС),
аконь м. — Лельч. (ЛАБНГ),
кунік м. — Драг. (Мат. апыт.),
гарбыль м. 'буйная рыбіна' — агульн. (СЦБ, Мат. апыт.),
матросік м. 'невялікі акуньчык' — агульн. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць