плотка, невялікая рыба з нешырокім, прыплюснутым з бакоў целам, пакрытым серабрыстай луской, з цёмна-зеленаватай спінкай, ружовымі плаўнікамі, жыве ў рэчках і азёрах табунамі.

плотка ж., платвіна ж., платвіца ж. — агульн. (СПЗБ, ЛП, Насовіч, Бялькевіч, Мат. апыт.),
плаціца ж. — агульн., але пераважна паўдн. р. (ЛП, ТС, ЛЛБ, Жукаў, Усачова),
платва ж. зборн. — агульн. (СПЗБ, ЛЛБ, Жукаў, Усачова, Мат. апыт.),
плоць ж. зборн. — агульн., але пераважна паўдн. р. (ЛП, СПЗБ, НЛ, ЛЛБ, Мат. Маг., Сцяшковіч, Насовіч),
абляк м. — паўдн. р. (ЛП, ТС, З нар. сл., Усачова),
вобліца ж. — паўн.-усх. з. (Янкова, Жукаў),
таран м. — Чэрв., Слаўг. (Каспяровіч, Мат. апыт.),
чубак м. — усх.-маг. р. (Насовіч);

буйная плотка:
караўка ж. — паўдн. р. (ЛП),
караваха ж. — мясц. (Жукаў),
таўстакора ж., таўстакорка ж. — паўдн. р. (ТС),
ябрынь ж. — зах.-пал. г. (ЛП),
баба ж., бабіца ж., бубліца ж. — паўдн. р. (ЛП, ТС);

дробная плотка і розная іншая падобная да яе рыба:
вязёнка ж. 'нейкі від плоткі' — Шкл. (З нар. сл.),
днянка ж. — паўдн. р. (ЛП),
ябразь ж. — паўдн. р. (ЛП),
краснаглазка ж. — паўн.-зах. з. (ЛЛБ, Усачова),
краснапёрка ж. — паўн.-зах. з. (ЛЛБ, Усачова),
пласкуха ж. — Пух. (Шаталава),
плашчыца ж. — Гарадз. р. (Усачова),
сінюха ж. — паўн. р. (Усачова),
клейка ж. — паўдн. р. (ЛП),
плотачка ж. — усх. з. (Мат. апыт.),
плацігушка ж. — Смален. р. (Дабравольскі),
язёва (краснапера, лешчова, карава) плотка 'невялікі язь (краснапёрка, лешч)' — паўдн. р. (ЛП, ТС, ЛЛБ),
кубар м. — Гарадз. р. (Усачова),
аўдотка ж. — Маг. р. (Усачова).

назвы па часе нерасту:
бярозаўка ж. — паўдн. р. (ЛП),
альхоўка ж. — паўдн.-усх. з. (Жукаў).

Паведаміць пра недакладнасьць