рыбец, рыба з умерана падоўжаным целам, шэра-блакітнай спіной, светлымі бакамі і жаўтаватымі плаўнікамі, пакрыта буйной шчыльнай луской, водзіцца пераважна ў рэках Балтыйскага басейна.

цырта ж., цытра ж. — паўн.-зах. з. (Жукаў, Усачова, Мат. апыт.),
падуства ж., падуст м. — паўн. р. (Жукаў, Усачова),
сіга ж., сіга саловая — мясц. (Жукаў),
рыбец м. — Маг. р. (Жукаў),
малінаўка ж. 'рыбец, які нерастуе ў час цвіцення маліны' — паўн. р. (Усачова).

Паведаміць пра недакладнасьць