мурашка, невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі.

мурашка ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч),
муравей м. — агульн. (АЛА),
мураш м. — Гом. р., Бял. (Мат. Гом., Яўсееў),
муравель м. — Маз. (АЛА, Шаталава),
мураха (мураха) ж. — Бяроз., Драг., Берасц. (АЛА, З нар. сл., Шаталава),
мурава ж. — Стол. (ТС),
камашка ж. — Лоеў. (Янкова),
мураўё н. зборн. — Бар. (СПЗБ),
мурахаўё н. зборн. — Рэч. (НС);

малыя рудыя мурашкі, якія пякуча стрыкаюцца:
сікучкі мн. — Круп. (СПЗБ),
сікуны мн. — Паст. (СПЗБ),
сікліўкі мн. — Вілен. р. (СПЗБ),
мсіклякі мн. — Латгал. р. (СПЗБ),
саладухі мн. — Вілен. р. (СПЗБ);

маленькія чырвоныя або жоўтыя мурашкі:
вадзянкі мн. — Івац. (НС),
балацянкі мн. — Дзятл. (ЖНС),
жагляўка ж. — Гл., Гом. р. (Янкоўскі, Мат. Гом.);

кайданы мн. 'вялікія лясныя мурашкі' — Беластоц. р. (СПЗБ),
курашчыпка ж. 'від мурашак, што жывуць у трухлявай драўніне' — Краснап. (Бялькевіч),
зеразнянка ж. 'нейкая мурашка' — Шчуч. (Сл. Гарадз.),
сцынзорык м. 'нейкая мурашка' — Ельск. (Мат. Гом.);

буйныя мурашкі ў мурашніку:
каралі мн. — Гарадз. (СПЗБ),
каралюхі мн. — Гарадз. (Сцяшковіч).

Паведаміць пра недакладнасьць