шэршань, перапончатакрылае насякомае сямейства вос, з джалам, мае жоўтую афарбоўку з чырвона-рудым адценнем.

шэршань м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч, Мат. Гарадз., Янкоўскі),
шаршэнь м. — спарадычна паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС),
шэрсцень м. — сярэд.-бел. г., усх.-маг. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ),
шарсцень м. — паўн.-усх. д., спарадычна Гарадз., Навагр. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гом., Бялькевіч, Сцяшковіч),
шаршон м. — Гарадз. р. (ЛАБНГ, Мат. Гарадз.),
шарсён м. — Шчуч. (СПЗБ),
шыршуль м. — Воран. (ЛАБНГ, СПЗБ),
шэранч ж. зборн. — паўн.-зах. з. (СПЗБ).

Паведаміць пра недакладнасьць