птушка, пакрытая пухам і пер'ем жывёліна з крыламі.

птушка ж., птушачка ж. памянш. — агульн., за выключэннем паўдн. р. і Гарадз. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ),
пташка ж., пташачка ж. памянш. — паўдн. р. і Гарадз. р. (АЛА, ЛАБНГ),
птаха ж. — Лоеў. (Янкова, Насовіч),
птах м. — зах.-пал. г. (АЛА, ЛАБНГ),
птуха ж. — Берасц., Драг., Пруж. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ),
пціца ж. — Рэч., Лоеў., Хойн., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
птаства н. зборн. — паўдн. р. і Гарадз. р. (СПЗБ, ЖС),
пташ'е н. зборн. — Дзятл. (СПЗБ).

дробныя птушкі:
вераб'і — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, НЛ, НС, ЖС).

птушаня:
птушаня н., птушанятка н. памянш., пташаня н., пташанятка н., птушанё н., птушанётка н. памянш., птушанёнак м., птушанок м. — адпаведна паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., паўн.-усх. д. (СПЗБ, Бялькевіч, Мат. апыт.),
пташук м. — паўн.-зах. з., Вілен. р. (СПЗБ),
пісклёнак м., пісклетка н. — усх.-маг. р. (Бялькевіч);

неаперанае птушаня:
галапузік м. — Мсцісл., Жытк. (Мат. апыт.),
галапупік м. — Бял. (Яўсееў),
галапупец м. — Стол. (ТС),
галапупак м. — Гарадз. (Цыхун),
галапупка ж., галэп м. — Гл. (Янкоўскі),
галацыцак м. — Жытк. (ТС),
галышаня н. — Стаўб., Карэл. (ЖС, З нар. сл.),
пузіня н., пузінё н. — мясц. (Насовіч);

птушаня, якое пачынае лятаць:
падлётак м. — Докш., Мсцісл., Гл., Старадарож., Жытк., Стол. (ТС, Янкоўскі, Мат. апыт.),
подлетак м. — Стол., Гл., Старадарож. (ТС, Янкоўскі, Мат. апыт.),
падлёткі мн. — Гом., Беш. (НС, Мат. Гом.),
подляцень м. — Светлагор. (Мат. Гом.).

Паведаміць пра недакладнасьць