рой, сям'я пчол, якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.

рой м. — агульн. (СПЗБ, ТС, ЛП, Мат. апыт.);

першы рой:
пяршак м. — усх.-маг. р. (НС, Мат. апыт.),
пярвак м. — Маз., Стол., Малар. (ЛП),
пярвяк м. — Ветк. (Мат. Гом.);

другі рой:
другак м. — усх.-маг. р., Мёр., Леп. (НС, ЖНС),
дружак м. — Валож., Малад., Дзярж., Стаўб. (СЦБ),
дружняк м. — Уздз. (СЦБ);

трэці рой:
траццяк м. — усх.-маг. р., Леп. (НС, Мат. апыт.);

летні рой пчол:
лебядніцы мн. — Ельск. (ЛП);

мноства пчол, якія выходзяць з вулея наверх перад вылетам ці перад раеннем:
асада ж. — Нараўл. (ЛП),
насед м. — Слаўг. (НС).

Паведаміць пра недакладнасьць