пяро, рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

пяро н., пёрка, пёрца, пярцо н. памянш. — агульн. (АЛА),
пюро н. — Гарадз., Вілен. р., Латгал. р. (АЛА, СПЗБ),
пярына ж., пярынка ж. памянш. — паўдн.-зах. д. (АЛА),
перына ж. — Віл., Маст., Пух. (СПЗБ),
перына ж. — Паням. р. (АЛА),
пушына ж. — Лун., Жытк., Стол. (АЛА, ТС),
пер'е н. зборн. — агульн. (АЛА);

доўгае пяро ў хвасце ў пеўня:
каса ж. — усх.-маг. р. (Маг. апыт.),
галаснік м. — Хойн. (Шаталава),
кудос м. — Петр. (Шаталава),
лётка ж. — Браг. (Шаталава).

рагавы стрыжань пяра:
пень м. — Гл., Пол., Старадарож. (ЛАБНГ, Насовіч),
пнюх м. — Бял. (ЛАБНГ),
пянюх м. — Мсцісл. (ЛАБНГ),
костка ж., костанка ж. — Верхнядзв., Ашм., Брасл., Рас., Жлоб., Браг. (ЛАБНГ),
косць ж., костачка ж. — Віц. р., Бых., Хоц., Драг. (ЛАБНГ),
касцюлька ж. — Ветк. (ЛАБНГ),
касцянец м. — Добр. (ЛАБНГ),
дудка ж., дудачка ж. — Паст., Шарк., Глыб., Ушацк., Астр., Ашм., Смарг., Віл., Лаг., Малад., Докш., Леп., Барыс., Круп., Бяроз., Верхнядзв., Пол., Лаг., Капыл., Пруж., Кам., Берасц., Драг., Кобр., Жаб., Малар. (ЛАБНГ, Шаталава),
дудан — Капыл. (ЛАБНГ),
дудзях м. — Кобр. (ЛАБНГ),
цурка ж. — Браг., Петр. (Шаталава),
пішчык м. — Віц. р., Мядз., Маг., Чав., Мсцісл., Драг. (ЛАБНГ, ЖНС, Шаталава),
пішч м. — Лях., Івац., Пін. (ЛАБНГ),
піч м. — Стаўб. (ЛАБНГ),
ломб м. — Іўеў., Шчуч., Лях., Маст., Ваўк. (ЛАБНГ),
ламбук м. — Гарадз., Бераст., Шчуч., Воран., Навагр., Дзятл. (ЛАБНГ),
лабур м., ламбур м. — Ваўк. (СПЗБ),
цыбук м. — Кругл., Добр., Зэльв., Карэл., Слон., Слаўг., Клім., Хоц., Гом., Лун., Лельч., Мен. р. (ЛАБНГ),
цубурок м. — Петр. (Шаталава),
цынбурык м. — Нясв. (ЛАБНГ),
цыбіна ж. — Хойн. (ЛАБНГ),
цырыбіна ж. — Лун. (Шаталава),
цурубалка ж. — Мен. р. (ЛАБНГ),
цурпалак м. — Стол. (ЛАБНГ),
цырбун м. — Люб., Стол. (ЛАБНГ),
цурка ж. — Петр., Стол., Нараўл. (ЛАБНГ),
цуголка ж. — Лоеў. (ЛАБНГ),
асцюк м. — Гл. (ЛАБНГ),
асён м. — Пруж., Слон., Івац., Ганц., Пін. (ЛАБНГ),
асцён м. — Пін. (ЛАБНГ),
асцянец м. — Бабр., Гом. (ЛАБНГ),
касік м. — Чэрык. (ЛАБНГ),
кастрыца ж. — Бяроз. (ЛАБНГ, Шаталава),
стрыжань м. — Акц., Берасц., Светлагор. (ЛАБНГ),
трубка ж. — Старадарож., Рэч., Калінк. (ЛАБНГ, Шаталава),
пыж м. — Дзятл. (ЛАБНГ),
прытарч м. — Лун. (Шаталава),
быстрак м. — Карм., Касц. (ЛАБНГ),
бадуль м. — Буда-Каш. (ЛАБНГ),
палка ж. — Маз. (ЛАБНГ),
разгач м. — Іўеў. (ЛАБНГ),
тарарака ж. — Слуц. (ЛАБНГ),
хвост м. — Ельск. (ЛАБНГ),
шчыток м. — Гл. (ЛАБНГ),
быліна ж. — Тал., Гор., Мсцісл. (ЛАБНГ),
злётка ж. — Кір. (ЛАБНГ).

адростак новага пяра:
пень м. — паўн.-усх. д. (ЛАБНГ, НС),
пнюх м. — Бял., Чашн., Рас. (ЛАБНГ, Шаталава),
пянюх м. — Касц. (ЛАБНГ),
пянух м. — Круп., Мсцісл. (ЛАБНГ),
пянчук м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
шпень м. — Зэльв., Слон. Карм., Буда-Каш., Чач. (ЛАБНГ),
асён, асцён м. — усх.-пал. р., Гарадз. р. (ЛАБНГ, НЛ, Сцяшковіч, Шаталава),
аксцён м. — Паст., Астр., Ашм., Іўеў., Смарг., Ваўк., Шчуч. (ЛАБНГ),
асцюк м. — Гл., Рэч., Браг. (ЛАБНГ),
асцюх м. — Пін. (ЛАБНГ),
асцо н. — Лельч. (ЛАБНГ),
ашчук м. — Лун. (ЛАБНГ),
гасцяк м. — Шчуч. (Сцяшковіч),
асцянец м. — Бых., Жлоб., Ветк., Рэч., Лоеў., Браг. (ЛАБНГ, Янкова, Шаталава),
касцянец м. — Добр., Кір., Раг. (ЛАБНГ),
стрэлка ж. — Лаг., Барыс., Чэрв., Бярэз., Асіп. (ЛАБНГ),
пішч м. — Клецк., Лях., Івац. (ЛАБНГ),
пішчык м. — Драг., Іван., Лун. (ЛАБНГ),
пічый м. — Стаўб. (ЛАБНГ),
адростак м. — Хоц. (ЛАБНГ),
дудан м. — Драг., Капыл. (ЛАБНГ),
дудзяк м. — Кобр. (ЛАБНГ),
пук м. — Брасл., Паст. (ЛАБНГ, Н. сл-сць),
пупко н. — Дзярж., Уздз. (ЛАБНГ),
калодка ж. — Драг., Малар. (ЛАБНГ),
дзясно н. — Бяроз., Лельч. (ЛАБНГ),
сцібікля ж. — Воран. (ЛАБНГ),
сціпулька ж. — Іўеў. (Сцяшковіч),
шпілька ж. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
шпіг м. — Бар. (ЛАБНГ),
акамёлак м. — Гарадоц. (ЛАБНГ),
мяцёлачка ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
адгонец м. — Гом. (ЛАБНГ),
палка ж. — Маз. (ЛАБНГ),
кастрыца ж. — Бяроз. (ЛАБНГ),
калодачка ж. — Лід. (СПЗБ),
лінёўка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
бядзюк м. — Нясв. (ЛАБНГ),
ражон м. — Івац. (ЛАБНГ),
трубка ж. — Старадарож. (ЛАБНГ),
стрыжань м. — Калінк. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць