вымя, орган з малочнымі залозамі і саскамі ў млекакормячых жывёл, у якім утвараецца малако.

вымя (вум'е, вымне) н. — агульн. (ЛАБНГ, З нар. сл., Мат. мен.-мал., Бялькевіч),
вымене (вумене) н. — Навагр., Карэл., Слон., Пруж. (СПЗБ, Шаталава),
вуме н. — Навагр. (Н. сл-сць),
ем'е н. — Лун., Лельч. (ЛАБНГ, Шаталава),
імя н. (іме, ім'е) — усх.-пал. р., Пін., Лун., Стол. (ЛАБНГ, Шаталава),
лымя н. — Гарадз., Бераст., Шчуч., Маст. (ЛАБНГ, СПЗБ, Цыхун),
дойла н. — сярэд.-бел. г., Стол., Петр. (ЛАБНГ, ТС, ЖС, З нар. сл., Н. сл-сць, Мат. Гарадз., Янкоўскі, Цыхун),
дойка ж. — Драг. (ЛП),
судно н. — Лёзн., Чашн., Сен., Кругл. (ЛАБНГ),
моні мн. дзіц. — Мсцісл. (Юрчанка, 1991).

Паведаміць пра недакладнасьць