мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.

мыса (муса, міса) ж. — усх.-пал. р., а таксама Ваўк., Саліг., Слуц., Кобр., Драг. (ЛАБНГ, ЛП, ТС, ЖС, НЛ, Сцяшковіч),
муса ж. — Люб., Старадарож. (ЛАБНГ),
мысіна ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
мыза (муза) ж. — гарадз.-бар. г., Слуц. р., а таксама Верхнядзв., Нараўл. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС),
гмыза ж. — Лун. (ЛАБНГ),
мырза ж. — Гарадоц., Гарадз., Шчуч., Маст., Дзятл. (ЛАБНГ, СПЗБ, Цыхун),
мыльса ж. — Ваўк. (ЛАБНГ),
мыцка ж. — Дзятл. (Сл. Гарадз.),
пыса ж. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Янкова),
пыца ж. — Лоеў. (Янкова),
пысак м. — паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ),
пыск м. — Іўеў. (ЛАБНГ),
пыскі мн. — Віл., Малад., Лаг., Іўеў., Лаг., Валож., Маст., Зэльв. (ЛАБНГ),
пыхаўка ж. — Ушацк. (НЛ),
прыса ж. — Берасц. (ЛАБНГ),
прысы мн. — Пін., Стол., Жытк. (ЛАБНГ),
прыскі мн. — Малар. (ЛАБНГ),
прыза ж. — Калінк. (ЛАБНГ),
прыха ж. — Жаб., Івац., Ганц., Малар. (ЛАБНГ, НС),
прыхі мн. — Бяроз., Івац. (ЛАБНГ),
храпа ж. — паўн.-зах. з., а таксама Ваўк., Івац., Лун., Стол. (ЛАБНГ),
губы мн. — Верхнядзв., Пол., Сен., Бяроз. (ЛАБНГ),
мармуза ж. — Лельч. (ЛАБНГ),
пызгры мн. — Глыб. (ЛАБНГ),
клюшка ж. — Тал. (ЛАБНГ),
сапы мн. — Асіп. (ЛАБНГ),
пэпка ж. — Драг. (ЛАБНГ),
лупа ж. — Паст., Смарг. (ЛАБНГ, Шаталава),
лыч м. — Дубр. (ЛАБНГ),
ляпка ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
грыб м. — Верхнядзв., Кругл. (ЛАБНГ),
зяпка ж. — Лельч. (ЖС),
ноздры мн. — Брасл., Беш. (ЛАБНГ),
морда ж. — Рас., Мёр., Гарадоц., Круп., Лёзн., Арш., Кам. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць