рог, цвёрды выраст з касцявога рэчыва на галаве ў некаторых жывёл.

рог м. — агульн. (Мат. апыт., СПЗБ, Насовіч, Янкова, Бялькевіч),
бадзіла н. — Віц. (Каспяровіч).

Гадавы рубеж на розе каровы:
рубец м. — агульн., але найбольш усх. з. (ЛАБНГ, ЖС),
рубеж м. — Ваўк., Чэрык. (ЛАБНГ),
рубінка ж. — Слуц. р. (ЛАБНГ),
заруб м. — Шчуч., Лід., Навагр., Іўеў., Валож., Стаўб. (ЛАБНГ),
зарубак м. — Пух. (СЦБ),
зарубка ж. — Віл., Лаг., Круп., Бярэз. (ЛАБНГ),
зарубка ж. — Бярэз., Чэрв., Маз. (ЛАБНГ),
зарубіна ж. — Малад., Валож., Стаўб., Мен., Чэрв., Нясв., Капыл., Клецк., Слуц., Асіп. (ЛАБНГ),
зарубень м. — Маст. (ЛАБНГ),
зазубрына ж. — Кобр. (ЛАБНГ),
шрам м. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, Шаталава),
шнар м. — Шчуч., Дзятл., Карэл., Слон. (ЛАБНГ, СПЗБ, ЖС),
шнур м. — Зэльв. (ЛАБНГ),
шпара ж. — Гарадз. (ЛАБНГ),
круг м. — віц.-маг. г., а таксама Івац., Ганц., Бяроз., Рэч., Лельч., Ельск., Хойн., Нараўл., Лоеў. (ЛАБНГ),
кружок м. — зах.-пал. г. (ЛАБНГ),
карб м. — Драг., Іван., Пін., Стол. (ЛАБНГ, ТС),
карбеж м. — Кобр., Лун., Стол., Жытк. (ЛАБНГ, ТС),
карбіна ж. — Малар. (ЛАБНГ),
летавішча н. — Лун. (ЛАБНГ, Шаталава),
палетак м. — Жытк. (ЛАБНГ),
рыса ж. — Дзятл. (ЖС),
знак м. — Віц. р., а таксама Барыс., Круп. (ЛАБНГ),
кальцо н. — Гарадоц., Клім., Нараўл. (ЛАБНГ),
бугор м. — Браг. (ЛАБНГ),
пазік м. — Стол. (ЛАБНГ),
ранцяк м. — Воран. (ЛАБНГ),
рад м. — Брасл. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць