Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

гагатаць (пра гусей)

гагаць незак., гагатаць незак. — агульн., акрамя ўсх.-пал. р., Слуц. р. і Гом. р. (ЛАБНГ, Янкова, Мат. апыт.),
гагуцець незак. — Кам. (ЛАБНГ),
гаргаць незак., гаргатаць незак. — паўн.-зах. з., спарадычна ўсх.-маг. р. (ЛАБНГ, АЛА),
гаркаць незак. — Бабр. (АЛА),
гвагаць незак. — Гарадз. (АЛА),
грагаць незак. — Віц. р. (ЛАБНГ),
гракаць незак. — Дзятл. (ЛАБНГ),
грапаць незак. — Дубр. (АЛА),
грэкаць незак. — Дзятл., Чэрв., Пух. (ЛАБНГ, Мат. мен.-мал.),
гыгаць незак. — Леп., Бял., Чав. (ЛАБНГ, АЛА),
грунгаць незак. — Беш. (ЛАБНГ),
гыркаць незак. — Беш. (ЛАБНГ),
гегаць незак., гегетаць незак. — сл.-маз. г. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Маг., Шаталава, Янкова),
гегець незак. — Лун. (ЛАБНГ),
егаць незак. — Воран. (АЛА),
гергаць незак., гергетаць незак. — Паням. р. і зах.-пал. г., а таксама Лоеў. (ЛАБНГ, АЛА, Мат. Гарадз., Янкова),
ергетаць незак. — Воран. (АЛА),
геўгаць незак. — Жытк. (АЛА),
генгаць незак. — Іўеў. (ЛАБНГ),
гэгаць незак. — Бых., Гл., Бабр., Буда-Каш., Ветк. (ЛАБНГ, АЛА),
гвэгаць незак. — Ваўк. (ЛАБНГ),
гігаць незак. — Круп. (ЛАБНГ, АЛА),
гікаць незак. — Леп. (ЛАБНГ),
гіргаць незак. — Мёр. (АЛА),
керкаць незак., керкетаць незак. — Навагр., Маст., Дзярж. (ЛАБНГ, АЛА),
таркаць незак. — Верхнядзв. (АЛА, Шаталава),
тэркаць незак. — Карэл., Стаўб. (ЛАБНГ),
каркаць незак. — Леп., Крыч. (АЛА, Мат. апыт.),
кракаць незак. — Хоц. (ЛАБНГ),
квакаць незак. — Воран. (ЛАБНГ),
сяўкацець незак. 'пра гусянят' — Малар. (Мат. апыт.).

сыкаць:
сыкаць незак. — усх.-маг. р. (Насовіч, Мат. апыт.),
шыкаць незак. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
шыпець незак. — Мсцісл. (Мат. апыт.),
сычаць незак. — Драг. (Мат. апыт.).

Жывёльны свет   Жывёльны свет
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019