іржаць (пра коней)

іржаць (ржаць) незак. — агульн., акрамя паўдн. р., усх.-маг. р. (ДАБМ, АЛА, Мат. апыт.),
ірзаць (рзаць) незак. — усх.-маг. і паўдн. р. (ТС, Янкова),
рагатаць незак. — агульн. (ДАБМ, АЛА, Насовіч),
рагацець незак. — Берасц., Драг., Малар., Маз. (АЛА, НЛ, Мат. апыт., НЛГ),
рыгітаць незак. — Капат. (АЛА),
гагатаць незак. — паўн. р., найбольш паслядоўна ў заходняй частцы (ДАБМ, АЛА),
вішчаць незак. — Паст., Астр., Мядз., Віл. (ДАБМ, АЛА),
верашчаць незак. — Малар. (ДАБМ),
рахтаць незак. — Слуц. р. (ДАБМ),
рэмзаць незак. — паўдн.-усх. з. (ДАБМ, Мат. апыт.),
рамзаць незак. — Бяроз. (Мат. апыт.),
міргітаць незак. — Лельч. (ДАБМ).

Паведаміць пра недакладнасьць