квакаць, крахтаць і інш. (пра жаб)

квакаць, квактаць незак. — агульн. (ДАБМ, Мат. апыт.),
кокаць незак. — Слуц. (ДАБМ),
кохаць незак. — Мсцісл. (ДАБМ),
каўкаць незак. — Кір. (ДАБМ),
крактаць незак. — пераважна паўн.-зах. з., а таксама спарадычна паўдн.-зах. д. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. апыт.),
крамкаць, крамчаць незак. — Ганц., Берасц., Кобр. (ДАБМ),
краўкаць, краўчаць незак. — Бар., Кам., Берасц., Жытк., Кобр. (ДАБМ, ТС),
крахаць незак. — агульн. (ДАБМ, Шаталава),
кракаць незак. — Жытк. (ДАБМ),
крэхаць незак. — Чэрв. (СПЗБ),
крумкаць, крумчаць незак. — паўдн.-зах. д., паўдн.-усх. з. (ДАБМ, СПЗБ, НЛГ, Шаталава),
кумкаць незак. — паўдн.-зах. д., паўдн.-усх. з., зах.-пал. г. (ДАБМ, СПЗБ, ЛП, НЛГ, Шаталава, Янкова, Сцяшковіч, Растаргуеў),
кумаць незак. — Малар. (НС),
кукаць незак. — Брасл., Бых. (ДАБМ),
кувекаць незак. — Івян. (ДАБМ),
кулікаць незак. — Уздз. (ДАБМ),
куркаць незак. — Навагр., Карэл., Клецк. (ДАБМ),
курчаць незак. — Мядз., Дзярж., Стаўб. (СПЗБ),
крачаць незак. — Малар. (ДАБМ),
шквярчаць незак. — Бяроз. (Шаталава),
скверашчаць незак. 'квакаць моцна і рэзка' — (Насовіч),
скверціся незак. — паўн.-усх. д. (ДАБМ),
турчаць, туркаць незак. — Шарк., Паст., Глыб., Мядз., Астр., Ашм., Смарг., Віл. (ДАБМ, Мат. Гарадз., Насовіч),
тарочыць незак. — Лёзн. (ДАБМ),
раўкаць незак. — Шчуч. (ДАБМ),
райкаць, райкацець незак. — Кобр., Малар. (ДАБМ),
гегаць незак. — Арш. (ДАБМ),
журлыкаць незак. — Лёзн. (ДАБМ),
ляшчэць незак. — Чэрв. (ЖС),
скарагатаць незак. — Лун. (ДАБМ),
трахаць незак. — Круп. (ДАБМ).

Паведаміць пра недакладнасьць