цвыркаць (пра цвыркуна і коніка)

цвыркаць незак. — Леп., Чэрв., Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. апыт.),
цвіркаць незак. — Смарг. (СПЗБ),
цыркаць незак., цырчаць незак. — Лаг., Мсцісл., Гом., Ельск. (ЛАБНГ, Шаталава, Насовіч),
цыргаць незак., свіргаць незак. — Іўеў. (ЛАБНГ),
цвірыкаць незак. — Івац. (ЛАБНГ),
цыкацець незак. — Ганц. (СПЗБ),
свірчаць незак. — мясц. (Насовіч),
чвырчаць незак. — Брасл. (ЛАБНГ),
свяршаць незак. — Драг. (З нар. сл.),
цвурчэць незак. — Рас. (СПЗБ),
свергатаць незак. — Драг. (Н. сл-сць),
турчаць (турчэць) незак. — Мёр., Смарг. (НС, Шаталава),
трашчаць незак. — Гарадз. (ЛАБНГ),
стракатаць незак. — Шчуч. (ЛАБНГ),
цянатаць незак. — Воран. (Мат. Гарадз.).

Паведаміць пра недакладнасьць