ціўкаць (пра птушак, куранят)

цыўкаць незак. — Слаўг. (Мат. апыт.),
ціўкаць незак. — агульн. (Мат. апыт.),
ціліўкаць незак. — усх.-маг. р., Гом. р. (Мат. апыт.),
ціпкаць незак. — Іўеў. (СПЗБ),
цэўкаць незак. — Драг. (ЛП),
цыркаць незак. — Уздз. (СЦБ),
цвіркаць незак. — Іўеў. (Сцяшковіч),
ціркацець незак. — Свісл. (Шаталава),
чырлікаць незак. — Гом. р. (НЛГ),
цыгаць незак. 'ціўкаць жалобна, працягла' — Мсцісл. (Мат. апыт.),
кяркаць незак., керкаць незак. 'ціўкаць хрыпла (пра вялікіх куранят)' — Глыб., Мсцісл. (СПЗБ, Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць