гізаваць (пра кароў, цялят), імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў насякомых.

гізаваць незак. — паўн.-зах. з., а таксама Слаўг., Маз., Лельч. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. мен.-мал., З нар. сл., Мат. Гарадз., Сцяшковіч),
гілазаваць незак. — Шчуч., Гарадз. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., Цыхун),
гірзаваць незак. — Бял. (Яўсееў),
зыгаваць незак. — Лаг. (СЦБ, Мат. мен.-мал.),
зігаваць незак. — Мядз. (СЦБ),
гзіцца незак. — Кам., а таксама Беластоц. р. (ЛАБНГ, СПЗБ),
гізіцца незак. — Берасц. (ЛАБНГ),
зыкаць незак., зыкаваць незак., зыкацца незак. — паўн.-усх. д., а таксама Слон. (ЛАБНГ, НС, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Юрчанка, Мат. апыт.),
бзыкаць незак. — Маст., Лях., Карм., Жлоб., Кам., Бяроз. (ЛАБНГ),
бзыкаваць незак. — Кір. (НС),
бегаць у бзыкаўкі — Старадарож. (ЛАБНГ),
зыгаваць незак. — Віл. (ЛАБНГ),
гіляваць незак. — паўн.-зах. з. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Мат. Гарадз., Мат. мен.-мал., ТС),
здракаваць незак. — сл.-маз. г., а таксама Кобр. (ЛАБНГ, З нар. сл., Янкова, Шаталава),
здрачыцца незак. — Петр. (Шаталава),
здрачыць незак. — Лоеў. (ЛАБНГ),
дрочыцца незак. — Капыл. (Н. сл-сць),
бздрыкаваць незак. — Уздз. (ЛАБНГ),
дрыкаць незак. — Кам. (Шаталава),
бегаць у здрокі — Кобр. (ЛАБНГ),
стракаваць незак. — Гарадз., Слон. (ЛАБНГ, Сл. Гарадз., НЛ),
страчыцца незак. — Ваўк., Зэльв., Слон. (ЛАБНГ),
стракатаць незак. — Дзятл. (ЛАБНГ),
бегаць страка — Драг. (ЛАБНГ),
люлькі бегаць — Драг. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць