стрыгчы вушамі (пра каня), паводзячы вушамі, прыслухоўвацца.

стрыгчы незак. — агульн. (ЛАБНГ),
стрыгаць незак. — Пол. (ЛАБНГ),
прасці незак. — зах.-пал. г., а таксама Навагр., Буда-Каш. (ЛАБНГ),
тропаць незак. — Бял., Бых., Касц., Чач. (ЛАБНГ),
стрэпаць незак. — Іўеў. (ЛАБНГ),
кратаць незак. — Леп., Асіп., Рэч. (ЛАБНГ),
тапырыць вушы, натапырваць вушы — Гор., Кругл., Слаўг., Раг., Саліг., Маз. (ЛАБНГ),
дубурыць (дубырыць) вушы, надубурыць (надубырыць) вушы — Гор. (ЛАБНГ, Мат. апыт.),
нашарэпіцца зак. — Люб. (ЛАБНГ),
наставіць (паставіць) вушы — Люб., Рэч. (ЛАБНГ).

Паведаміць пра недакладнасьць