куслівы, схільны да таго, каб кусацца (пра жывёл); які мае здольнасць джаліць (пра насякомых).

куслівы прым. — агульн. (ЛАБНГ, СПЗБ),
кусашчы прым. — віц.-маг. г., паўн.-зах. з., а таксама Лун., Іван. (ЛАБНГ),
кусачы прым. — віц.-маг. г., а таксама Івац., Лун., Стол. (ЛАБНГ),
кусаты прым. — Бар. (СПЗБ),
кусасты прым. — Чач. (ЛАБНГ),
кусушчы прым. — Паст., Пол., Астр., Смарг., Чашн., Гарадз., Шчуч., Лях., Дзятл., Кам., Бяроз., Драг., Пін., Стол. (ЛАБНГ),
кусучы прым. — Пін., Стол., Хойн. (ЛАБНГ, НЛГ),
ядкі прым. — Дзятл. (ЖС).

Паведаміць пра недакладнасьць