які, -ая, -ое; займ.

1. пытальны і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласціваць, прымету чаго-н.
Якое сёння надвор'е? Не ведаю, якое сёння чысло.

2. клічны. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.
Я. сад! Якая бяда! Я. нягоднік!

3. Пры рытмічным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.
Я. з яго паляўнічы? Ай, я. там заработак. Мала атрымалі.

4. неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).
Праз якую гадзіну пад'едзе і бацька.

Калі што якое (разм.) - калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.
Які б ні быў (разм.) - які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.
Які-ніякі (разм.) - хоць які-небудзь, няхай нязначны, не надта добры. Якое-ніякое жыллё, а сваё.
Які яшчэ? (разм.) - ужыв. ў знач. які для ўзмацнення пытання. Акучнік забраў Сяргей. - Я. яшчэ Сяргей?

Паведаміць пра недакладнасьць