яркі, -ая, -ае; ярчэй; ярчэйшы.

1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.
Яркае святло. Я. агонь. Яркае сонца. Ярка (прысл.) гарэць.

2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.
Я. колер. Яркая зеляніна.

3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.
Я. талент. Яркая дата. Ярка (прысл.) адлюстраваць.

|| наз. яркасць, -і, ж.

Паведаміць пра недакладнасьць