ездзіць, езджу, ездзіш, ездзіць; незак.

1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце.
Е. на трамваі. Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.
Е. у госці.

3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.
Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (разм.).
Шкло ездзіць у аправе.

Ездзіць з рогату (разм.) - вельмі смяяцца з чаго-н.

|| наз. язда, -ы, ДМ -дзе, ж. (да 1, 2 і 3 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць