есці, ем, ясі, есць; ядзім, ясце, ядуць; еў, ела; еш і еж; незак.

1. каго-што і без дап. Ужываць ежу.
Е. яблыкі. Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка). Е. вачамі (перан.: пільна ўглядацца, не адрываючы позірку; разм. жарт.). Е. просіць (пра дзіравы абутак, якому патрэбны рамонт).

2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч.
Наварыць е. Хацець е.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Разбураць хімічна, раз'ядаць.
Іржа есць жалеза.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выклікаць пякучы боль (пра дым і пад.).
Густы дым еў вочы.

5. перан., каго (што). Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).
Сэрца маё есць туга.

6. перан., каго (што). Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).
Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

Поедам есці (разм. неадабр.) - бесперапынку папракаць.
Пасаліўшы можна есці (разм.) - так сабе, не вельмі што.
Есці, як не ў сябе (разм.) - прагна есці.
Дарэмна хлеб есці (разм. неадабр.) - бяздзейнічаць, гультаяваць.

|| зак. паесці, паем, паясі, паесць; паядзім, паясце, паядуць; паеш і паеж (да 1 знач.: ужыць для ежы) і з'есці, з'ем, з'ясі, з'есць; з'ядзім, з'ясце, з'ядуць; з'еш і з'еж; з'едзены (да 1, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. яда, -ы, ДМ ядзе, ж. (да 1 знач.).
У час яды.

Паведаміць пра недакладнасьць