Жарты сказаць. Паўкалька з рас. м. (шутка сказать). Ужыв. як пабочнае словазлучэнне для падкрэслівання важнасці, значнасці чаго-н., абазначае 'зусім не простая справа'.

Жарты сказаць - я пабачу сапраўдных пісьменнікаў (Я.Скрыган. Світанак).

У рас. м. форма шутка сказать замест чаканай шутку сказать з'яўляецца сінтаксічным перажыткам: у помніках XIII-XIV стст. і пазнейшых часта сустракаецца назоўны скл. аб'екта пры незалежным інфінітыве.

Паведаміць пра недакладнасьць