Журавель у небе. Агульны для бел. і рас. м. Аддаленая будучыня, нешта няпэўнае.

Як бы, паверыўшы ў байкі тыя, пагнаўшыся за тым жураўлём у небе, не страціць і тое, што яшчэ засталося (І.Мележ. Людзі на балоце).

Паходзіць з прыказкі Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе, якая абазначае 'лепш мець што-н. пэўнае менавіта цяпер, чым спадзявацца на большае і лепшае ў аддаленай будучыні' і спарадзіла два фразеалагізмы (гл. сініца ў руках).

Паведаміць пра недакладнасьць