Фіглі-міглі. Запазыч. з польск. м. (figle-migle). Жарты, хітрыкі, спрытныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

Шчэпкін мусіў вярнуцца, зрабіць рукамі фіглі-міглі, і толькі тады яму заапладзіравалі (А.Карпюк. След на зямлі).

Назоўнік figel, адно са значэнняў якога ў польск. м. - ‘жарт’ (figle - ‘жарты’), - сэнсаўтваральны кампанент фразеалагізма. Другі ж кампанент - прыдуманы, нематываваны, узніклы ў працэсе рыфмоўкі, падагнаны пад гукавую сіметрыю выразу, а можа, і звязаны з коранем дзеяслова migać - ‘мігаць, падміргваць’.

Паведаміць пра недакладнасьць