бераст (вяз грабалісты), дрэва або куст з цёмна-шэрай глыбока патрэсканай карой, багатай дубільнымі рэчывамі.

бераст м. — паўдн.-зах. д., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, ТС, СПЗБ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
берасціна ж. — Слон., Стол., Маз. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.),
берасцінка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
бярэсціна ж. — Паням. р. (ЛАБНГ, Сцяцко),
ільм м. — Навагр., Клім. (ЛАБНГ),
ільма ж., ільма ж. — паўн.-зах. з., спарадычна Віц. р., Маг. р. (ЛАБНГ, Ластоўскі),
ільміна ж. — Віц. р., Маг. р., Глыб., Докш., Барыс. (ЛАБНГ, СПЗБ),
ільмак м. — усх.-маг. р., Пух., Ганц. (ЛАБНГ, Бялькевіч, СПЗБ, Кісялеўскі),
ільмінь м. — Чашн., Барыс. (ЛАБНГ),
ільмён м. — Барыс. (СПЗБ),
ілім м. — Пол., Мсцісл., Акц. (ЛАБНГ),
лём м. — усх. з., пераважна Гом. р., Брасл. (ЛАБНГ, СПЗБ, НС, Кісялеўскі),
лімак м. — Ельск. (ЛАБНГ),
лімень м. — Маз. (ЛАБНГ),
ляміна ж. — Шум., Віц., Бярэз., Стаўб., Раг., Бабр., Лях. (ЛАБНГ, СПЗБ),
яльменіна ж. — Докш. (СПЗБ),
ільмачына ж. — Ганц. (СПЗБ),
вяз м. — Гарадз. р., Лаг. (Верас, Варлыга),
габ м. — Гарадз. р. (Цыхун).

Паведаміць пра недакладнасьць