дуб, буйное лісцёвае дрэва з моцнай драўнінай і пладамі жалудамі.

дуб м. — агульн. (АЛА, ТС, ЭСБМ, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, Сл. Гарадз., Янкова, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
дубок м. памянш. — агульн. (Насовіч, ТС, Станкевіч, Мат. апыт.),
дубец м. памянш. — Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч),
дубянятка н. памянш. — Гом. р. (НЛГ),
дубіна ж. — Маст. (СПЗБ),
дубініна ж. — Смален. р. (Станкевіч);

віды дуба:
лень-дуб 'дуб, які позна распускаецца' — Жытк. (ТС),
лянівы дуб — Стол. (ТС),
нелень м. 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Жытк., Хойн., Рэч., Лоеў. (ТС, Мат. Гом., ЭСБМ),
нялень м. — усх.-пал. р. (ЭСБМ),
нелін м. — Жытк. (ТС),
нялін м. — Лельч. (ЖС, ЭСБМ),
глухі дуб 'дуб, які не скідае лісце на зіму' — Стол. (ТС),
лядны дуб 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Маг. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
летнік м. 'дуб з цвёрдай драўнінай' — Гарадз. р. (Кісялеўскі, ЭСБМ),
лёгкі дуб 'дуб, які скідае лісце ўвосень' — Слон. (Мат. апыт),
мікольнік м. — Гарадз. р., Маг. р., Лельч. (ЖС, Сцяшковіч, Мат. Маг.),
какора ж. 'нізкі разгалісты дуб на балоце' — Стол. (ЭСБМ),
крэпкі дуб 'позна распускаецца, не скідае на зіму лісце' — Слон. (Мат. апыт.).

Паведаміць пра недакладнасьць