чарэшня (вішня птушыная), садова-ягаднае дрэва з чырвонымі, жоўтымі ці амаль чорнымі костачкавымі ягадамі.

чарэшня ж. — агульн. (ЛАБНГ, АЛА, Кісялеўскі, Каспяровіч, Верас, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
чарэшанька ж. памянш. — агульн. (Мат. апыт.),
чарэшля ж. — Навагр. (ЛАБНГ, АЛА),
чарэшнік м. — Жлоб. (ЛАБНГ, АЛА),
цярэшня ж. — паўдн.-зах. д., Рас., Лаг., Чэрык. (ЛАБНГ, АЛА, СЦБ, Цыхун, Сцяцко, Шаталава, Мат. апыт.),
цярэшанька ж. памянш. — Слон., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт),
цярэсня ж. — Шчуч. (ЛАБНГ),
цырэшня ж. — Кам. (ЛАБНГ, АЛА).

Паведаміць пра недакладнасьць