агрэст, кустовая садовая расліна з гладкімі або апушанымі ягадамі ад белага да чорнага колеру і з калючкамі на галінках.

агрэст м. — паўн.-зах. з., Мен. р., Чэрв. р., Навагр. (СПЗБ, ЖС, Сцяшковіч, Шатэрнік, ЭСБМ, Кісялеўскі, Ластоўскі, Мат. апыт.),
аграст м. — Гарадз. р., Мен. р., Маг. р., Жытк. (ТС, Верас, Бялькевіч, Кісялеўскі, Станкевіч),
агруст м. — Рэч., Лоеў. (Мат. Гом., Станкевіч),
огруст м. — Уздз. (СЦБ, Станкевіч),
ягрэст м. — Лаг., Петр. (Мат. мен.-мал., Шаталава),
яграст м. — Ашм., Смарг., Гарадз. р., Навагр., Мсцісл., Чэрык., Клім., Бар., Асіп., Гл. (Сцяшковіч, Цыхун, Бялькевіч, Янкоўскі, Юрчанка, СПЗБ, Станкевіч, Мат. апыт.),
яграст м. — Капыл. (ЖС),
ягрыст м. — Гарадз. р., Асіп. (Верас, СПЗБ),
ягрыста ж. — Пух. (З нар. сл.),
ягруст м. — Валож., Маг., Мсцісл., Чач., Буда-Каш., Гом., Добр., Браг. (Бялькевіч, Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Кісялеўскі),
ягруст м. — Валож. (Мат. мен.-мал.),
ягрус м. — Стаўб., Маг., Чач., Буда-Каш., Гом., Добр., Браг., зах.-бран. р. (Мат. мен.-мал., Мат. Гом., Янкова, ГЧ, Растаргуеў, Кісялеўскі),
якрус м. — Краснап. (Бялькевіч),
агрыстнік м., агрыснік м. — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Каспяровіч, Станкевіч),
агрэснік м. — мясц. (Ластоўскі),
крыжоўнік м. — Паст., Маг., Чач. (СПЗБ, Кісялеўскі, Мат. апыт.),
цюкун м. 'агрэст, у якога ягады пакрыты валаскамі' — Чэрык. (Бялькевіч).

Паведаміць пра недакладнасьць