крушына, невялікае лісцёвае дрэва або куст з чорнымі ягадамі.

крушына ж. — агульн. (СПЗБ, Бялькевіч, Каспяровіч, Кісялеўскі, Верас, Шатэрнік, Сцяшковіч, ЭСБМ, Станкевіч, Ластоўскі, Мат. апыт.),
крушына крохкая — Маг. р. (Кісялеўскі),
крушынка ж. памянш. — Слон. (Мат. апыт.),
крушына ж. — Слон. (Мат. апыт.),
крушана ж. — Слон. (Мат. апыт.),
крышына ж. — Дзятл., Дзярж. (Сцяшковіч, СЦБ),
крышына ж. — Навагр. (Мат. апыт.),
крушыніна ж. — Гарад. (СПЗБ),
карушына ж. — Драг. (Мат. апыт.),
круха ж. — Стол., Жытк., Лельч. (ТС, ЖС, ЭСБМ),
ваўчаніца ж. — Мсцісл. (Бялькевіч),
ваўчыныя ягады — Маг. р. (Бялькевіч, Кісялеўскі),
ваўковыя ягады — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Станкевіч),
воўчая ягада — Гом. р. (Кісялеўскі),
воўчыя смародзіны — Стол. (ТС),
калакуша ж. — мясц. (Ластоўскі),
чаромха ж. — Вілен. р. (Кісялеўскі),
шаклак м. — Гарадз. р. (Кісялеўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць