цёрн (сліва калючая), калючы куст або дрэва з дробнымі чорна-сінімі, з шызым налётам пладамі даўкага смаку.

церн м. — Мёр., Кам., Драг. (АЛА),
церан м. — Кам., (СПЗБ),
церань м. — Калінк. (АЛА),
цернь м. — мясц. (Ластоўскі),
цёран м. — Шкл., Крыч. (АЛА),
церна ж. — Гарад. (АЛА),
церне н. — мясц. (Станкевіч),
дзеран м. — Бяроз., Драг. (Мат. апыт.),
дзёран м. — Жытк. (АЛА),
дзёрань м. — Браг. (АЛА),
цярміна ж. — Лоеў. (Янкова),
застырына ж. — Лаг. (Варлыга),
жасцер м. — мясц. (Ластоўскі),
шыпшыннік м. — мясц. (Ластоўскі),
купіна ж. — Пін. (ЭСБМ).

Паведаміць пра недакладнасьць