Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

дзеці

агульныя назвы дзяцей:
басата зб. ж. 'хлапчукі-свавольнікі, што чыняць шкоду' — Уздз. (СЦБ),
блазната зб. ж. — Віц. р., Лід. (Каспяровіч, СПЗБ),
блазнота зб. ж. — мясц. (Насовіч),
бубначы мн. — Зэльв. (Сцяцко),
гайня зб. ж. 'дзеці-свавольнікі' — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
дзетвара ж. зб. — Стол. (ТС),
дзетухны мн. — Лаг. (Варлыга),
дзеці мн. — агульн. (ГЧ, Станкевіч, Мат. апыт.),
дзятва зб. ж. — Смарг., Гом. р., Смален. р. (НЛГ, Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі),
дзяцінства зб. н. — Лаг. (Мат. мен.-мал., СЦБ),
дзяццё зб. н. — Жытк. (ТС),
драбната зб. ж. — Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў),
драбяза зб. ж. — Смарг., Лаг. (Насовіч, Станкевіч),
жамяра зб. ж. — Віл. (ЖС),
жамярва зб. ж. — Зэльв. (Сцяцко),
жэмяць зб. ж. — Чэрв. р. (Шатэрнік),
канарэзь зб. ж. 'хлапчукі-свавольнікі' — Мсцісл. (Юрчанка),
лятуны мн. 'хлопцы-аднагодкі, падлеткі' — Уздз. (Мат. мен.-мал.),
маленства н. 'маленькае, ласкавае дзіця' — Кам. (ЖНС, Насовіч),
малеча зб. ж. — мясц. (Насовіч),
маліга зб. ж. 'падлеткі' — Уздз. (СЦБ),
мальгва зб. ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
мальгвеча зб. ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
марда зб. ж. 'свавольнікі, крыкуны' — мясц. (Насовіч),
мілюзгеча зб. ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
мілюзня зб. ж. — Слаўг. (Н. сл-сць),
неўдалле зб. н., неўдаль зб. ж. 'няўдалыя дзеці' — Мсцісл. (Юрчанка),
плевень зб. ж. 'пра дзяцей, якія аб'ядаюць сады' — Стол., Жытк. (ТС),
рабята мн. — Смален. р. (Дабравольскі),
чэкар зб. ж. — Лаг. (Варлыга),
чэляць зб. ж. — Пух. (З нар. сл.),
шэкарадзь зб. ж. — Мсцісл. (З нар. сл., Мат. апыт.),
юрдыка зб. ж. 'група гарэзлівых дзяцей' — Дзятл. (ЖС).

Чалавек   Чалавек
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019